Дзень роднай мовы
21.02.2023Сёння 21 лютага краіна адзначала дзень роднай мовы. Наша ўстанова і дзеці старэйшай групы "Вожыкі" не засталіся ў баку і цудоўна правялі гэта мерапрыемства пад назвай
«КАБ МОВА РОДНАЯ ГУЧАЛА»
Для нашай краіны праблема навучання роднай беларускай мове з’яўляецца асабліва значнай. Дашкольны ўзрост – найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэбнасць да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродзе, закладваецца падмурак ведаў роднай мовы. У сувязі з гэтым узрастае роля дашкольнай установы, на якую ўскладаецца адказнасць не толькі за развіццё камунікатыўных навыкаў, але і за перадачу літаратурнай спадчыны, культурных традыцый, назапашаных беларускім народам на працягу гісторыі свайго існавання. І калі педагог сам з'яўляецца носьбітам мовы, гэта гарантыя таго, што дзіця паспяхова авалодае камунікатыўнымі навыкамі на беларускай мове.
У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.
На практыцы ў дашкольным выхаванні ўдзяляецца ўвага нацыянальнаму фальклору, так як беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну, створаную спецыяльна для дзяцей.
Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць - адзiн са шляхаў выхавання любовi да сваей Радзiмы.
Вось і сёння мы разам вучылісь мове, далучалісь да невычэрпных крынiц лiтаратуры, нацыянальнага фальклора, музыкі і гульняў. Бацькі таксама паспелі пагуляць адзначыўшы дзень роднай мовы